Такога няма нідзе (CD + DVD)

Такога няма нідзе (CD + DVD)
12.99 р.
Вага: 145 г
Памеры: 145x130 мм



Словы і музыка Лявона Вольскага. Мультыбокс CD + DVD. Час гучаньня CD 44:03 (12 трэкаў). Працягласьць кліпаў на DVD 38:54. © ТА "Дзеці сонца", 2010. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2010.

Бяруць удзел: Лявон Вольскі, Уладзімер Пугач, Алег Хаменка, Руся, Ганна Хітрык, Алег Гарбуз, Сьвятлана Зелянкоўская, Павал Булатнікаў, Віталь Артыст, гурт "The Anyway!", Зоя Каральчук, Вольга Самусік, Каця Пытлева, Андрэй Дзяркоў, Марына Грыцук, Андрэй Такінданг.

Трэк-ліст – CD і DVD (кліпы)

1. Такога няма нідзе. Лявон Вольскі, Уладзімер Пугач
2. Не пасьпяваю. Гурт "The Anyway!"
3. Суворы тата. Сьвятлана Зелянкоўская
4. Джэймс Бонд. Віталь Артыст
5. Рыкша. Алег Хаменка, Каця Пытлева
6. Ягуар. Андрэй Дзяркоў, Марына Грыцук
7. Роля героя. Лявон Вольскі, Павал Булатнікаў
8. Май капітан. Ганна Хітрык
9. Ведзьмы. Сьвятлана Зелянкоўская, Вольга Самусік, Зоя Каральчук
10. Дзякуй табе. Алег Гарбуз
11. Гэты час. Руся, Андрэй Такінданг
12. Дай мне знак. Лявон Вольскі

Такога няма нідзе. Мэню DVD

Дададкі на DVD: кліпы, фота, інтэрвію з выканаўцамі, акорды да песень (паказваецца пад фанаграму-мінус, што дае магчымасьць сьпяваць як пад караоке)

+ дыскі ўпакаваныя ў падвоены DJ-pack. Унутры – паліграфічны буклет на 28 старонак з фотаздымкамі і тэкставым гідам па выданьні

"На гэтым дыску – дванаццаць песень, напісаных пад уплывам рознай музыкі 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя.

Чаму менавіта 60-х?

Можа, папросту, таму, што для мяне гэта вельмі сымпатычны час? Я пачаў слухаць рок менавіта з гуртоў 60-х, а яшчэ адной маёй сяброўцы бацька прывёз з ФРГ касэту, дзе былі сабраныя песьні, бадай, усіх зорак гэтага часу – і рок, і поп. Мяне заварожвалі рок-н-рольныя жыцьцярадасныя акордыі басовыя хады. İ першыя экспэрымэнты нашага аматарскага ансамблю былі менавіта ў гэтым рэчышчы...

А можа, таму, што мы добра ведаем гэты час па фільмах – францускіх, італійскіх, амэрыканскіх... Нават шмат у якіх савецкіх фільмах 60-х гадоў ёсьць гэты подых свабоды, рамантызм, чаканьне чагосьці вялікага, істотнага і пазытыўнага...

А можа... А можа, хопіць гэтых "а можа?" Вось яны – беларускія песьні, што дайшлі да нас з далёкіх 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Не савецкія, беларускія. Слухайце іхныя жыцьцесьцьвярджальныя ноты!"

Лявон Вольскі

Падрабязьней пра праект "Такога няма нідзе" тут.

Такога няма нідзе. Уладзімер Пугач
Такога няма нідзе. Алег Гарбуз
Такога няма нідзе. Лявон Вольскі

Фрагмэнты трэкаў "Такога няма нідзе" (1), "Джэймс Бонд" (2), "Роля героя" (3) і "Дай мне знак" (4) можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі (DVD)
5.99 р.

Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі (DVD)

Казка. Сцэнар – Лявон Вольскі пры ўдзеле Ганны Вольскай, рэжысэр – Мацей Сабураў. / Працягласьць відэа 02:08:37. (р) СООО "Вигмагрупп".

Крамбамбуля. Драбадзі-драбада
6.99 р.

Крамбамбуля. Драбадзі-драбада

Лявон Вольскі і кампанія прэзентуюць даўгачаканы альбом — віртуальнае падарожжа па розных еўрапейскіх краінах: славянскіх (Польшча, Славакія, Харватыя) і ня вельмі (Нямеччына, Швэцыя, Францыя, Італія).

Вольскі Лявон. Куплеты і прыпевы
5.36 р.

Вольскі Лявон. Куплеты і прыпевы

10 трэкаў + караоке (11-20) + кліп "Эўравізія" + тэксты і акорды / Агульны час 29:15. © Лявон Вольскі, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008 (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008.

Ідэя альбому з'явілася ўвосень 2006. "Я недзе прачытаў пра тое, як нейкі дэпутат прапанаваў стэрылізаваць бамжоў, алкаголікаў і злосных аліментшчыкаў, – распавядае Лявон. – Адразу нарадзілася песня "Дэпутаты". Яна і дала ідэю – зрабіць гэткі брутальны трэш-шансон-праект".