![]() |
6.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм
|
Два фільмы на адным DVD. Фармат PAL, DVD. Працягласьць: "Вадаспады Грызьлі" – 01:31:16, "Кропачка і Антон" – 01:57:13. Мова: беларуская. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.
Вадаспады Грызьлі / Grizzli Falls
Рэжысэр Стуўарт Рэффіл. Канада, ЗША, Вялікая Брытанія.
Мова: беларуская (Digital 2.0), працягласьць – 01:31:16.
За тымі далёкімі часамі, калі яшчэ жывая была рамантыка далёкіх падарожжаў і неадкрытых земляў, славуты паляўнічы і шукальнік прыгодаў Тайран Бэнкстан вырашыў зрабіць з свайго сына Гары сапраўднага мужчыну. Ён узяў хлопца з сабою на галоўнае паляваньне свайго жыцьця – паляваньне на вялізных амэрыканскіх мядзьведзяў грызьлі.
Але як толькі Тайран зьдзейсьніў сваю запаветную мару й захапіў жыўцом двух медзьведзянятаў, іхная маці скрала Гары ды ўцягнула яго з сабою. Падчас вандраваньня па гарах і лясох між хлопцам і мядзьведзіцаю завязалася моцнае сяброўства. Яна навучыла яго выжываць у Скалістых гарах, і разам ім давялося перажыць безьліч небясьпечных прыгодаў: уцякаць ад паляўнічых, адбівацца ад ваўкоў і пераходзіць бурлівыя рэкі.
Кропачка і Антон / Pünktchen und Anton
Рэжысэр Караліна Лінк. Нямеччына.
Мова: беларуская (Digital 2.0), працягласьць – 01:57:13.
Cучасная экранізацыя аднайменнага раману клясыка дзіцячае літаратуры Эрыха Кестнэра. Кропачка і Антон, абаім па 10 гадоў, – найлепшыя сябры. Але тады як дачка хірурга Кропачка жыве без турботаў, Антон вымушаны клапаціцца пра сваю хворую маці й прадаваць замест яе марозіва. Ня дзіва, што на школу яму часу бракуе. Але Кропачка ўжо прыдумала плян, як дапамагчы сябру.
Рэжысэрка Каралінэ Лінк свабодна выкарыстоўвае цэлы шэраг дэталяў і нават новых сюжэтных лініяў, каб адаптаваць раман да сучаснасьці. Фільм можна лічыць сапраўды ўдалаю сучаснаю кінавэрсіяю раману Эрыха Кестнэра.