Выбраныя творы нобелеўскіх лаўрэатаў

Выбраныя творы нобелеўскіх лаўрэатаў
4.99 р.
Вага: 760 г
Памеры: 175x245 мм



Раман, апавяданні. – Мінск : Логвінаў, 2011. – 482 с.

ISBN 978-985-6991-23-6

Кнігу перакладаў на беларускую мову склалі выбраныя творы лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Б. Пастэрнака, М. Шолахава і А. Салжаніцына, а таксама нобелеўскія прамовы аўтараў. Пераклаў Андрэй Каляда.

ЗМЕСТ

Б. Пастарнак. Доктар Жывага. Раман
Нобелеўская прэмія Барыса Пастарнака. Успаміны сына
Б.Пастарнак. Нобелеўская прэмія. Верш
М. Шолахаў. Нобелеўская прамова, 1965
М. Шолахаў. Лёс чалавека. Апавяданне
М. Шолахаў. Жарабятка. Апавяданне
А. Салжаніцын. Нобелеўская лекцыя па літаратуры, 1972
А. Салжаніцын. Адзін дзень Івана Дзянісавіча. Апавяданне
Пра перакладчыка


А. Салжаніцын.Нобелеўская лекцыя па літаратуры (урывак)

Нібы той дзікун, які ў неўразуменні падабраў дзіўны выкід акіяна? захованку пяскоў? ці незразумелы прадмет, што зваліўся з неба? – мудрагеліста хвалісты, ды яшчэ і водбліск дае то цьмянаваты, то нібы яркі ўдар промня, – круціць яго так і сяк, круціць-перакручвае, шукае, як прыладзіць да справы, шукае яму даступную ніжэйшую службу, зусім нават не здагадваючыся пра вышэйшую.

Так і мы, трымаючы ў руках Мастацтва, самаўпэўнена лічым сябе гаспадарамі яго, смела яго накіроўваем, абнаўляем, рэфармуем, маніфестуем, прадаём за грошы, наравім моцным, пераварочваем то ў забаву – да эстрадных песенек і начнога бара, то – затычкаю ці палкаю, як схопіш, – для палітычных мімалётных патрэб, для абмежаваных сацыяльных. А мастацтва – не апаганьваецца нашымі спробамі, не страчвае праз гэта свайго паходжання, кожны раз і пры ўсякім выкарыстанні выпраменьваючы нам частку свайго патаемнага ўнутранага святла.

Ды толькі ці ахопім усё тое святло? Хто насмелую можа сказаць, што даў азначэнне Мастацтва? пералічыў усе яго бакі? А можа, ужо і разумеў, і называў нам у мінулыя вякі, але мы нядоўга маглі на тым застаяцца: мы паслухалі, і пагрэбавалі, і адкінулі адразу ж, як заўсёды, спяшаючыся змяніць хоць і самае лепшае – ды толькі б на новае! I калі зноў нам скажуць старое, мы ўжо і не ўспомнім, што гэта ў нас было.

Адзін мастак лічыць сябе творцам незалежнага духоўнага свету і ўзвальвае на свае плечы акт стварэння гэтага свету, насельніцтва яго, усёабдымнай адказнасці за яго, – але падломліваецца, бо такую нагрузку не можа вытрымаць смяротны геній; як і, дарэчы, чалавек, які абвясціў сябе цэнтрам быцця, не змог стварыць ураўнаважанай духоўнай сістэмы. I калі надараецца з ім няўдача, – звальваюць яе на спрадвечную


Раім таксама паглядзець:
Каляда Андрэй. Расповяды пра каханне
19.99 р.

Каляда Андрэй. Расповяды пра каханне

Пераклады на беларускую мову выбраных твораў (апавяданні, аповесці) рускіх і савецкіх класікаў – ад Мікалая Карамзіна, Аляксандра Пушкіна і Івана Тургенева да Канстанціна Паўстоўстага, Максіма Горкага і Антона Чэхава. Пераклад Андрэя Каляды.

Набокаў Уладзімір. Лаліта / Астаф'еў Віктар. Вясёлы салдат
7.99 р.

Набокаў Уладзімір. Лаліта / Астаф'еў Віктар. Вясёлы салдат

Вядомыя раманы "Лаліта" і "Вясёлы салдат" ў перакладзе на беларускую мову.

Бунін Іван. Выбранае
4.49 р.

Бунін Іван. Выбранае

Кнігу выбраных твораў класіка рускай літаратуры, лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1933 г. І. А. Буніна склалі пераклады на беларускую: 75 апавяданняў, 3 аповесці, раман "Жыццё Арсеньева", а таксама "Аўтабіяграфічная нататка", "З інтэрв'ю", "Прамова на юбілеі газеты "Русские ведомости", "Як я пішу", "Нобелеўскія дні", "З запісаў".