WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Ваячак

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Ваячак
14.99 р.
Вага: 140 г
Памеры: 140x125 мм



Толькі на Prastora.by — усе асобнікі альбома "Ваячак" з фірмовым аўтографам Зьмітра Вайцюшкевіча!

Новы альбом Змітра Вайцюшкевіча на вершы польскага паэта Рафала Ваячка. У дыск увайшлі 12 трэкаў, над якімі музыка працаваў цягам шасці гадоў.

Песні на вершы Рафала Ваячка. 12 трэкаў / © Зьміцер Вайцюшкевіч.

Трэк-ліст

1. Габрэйка
2. Змрок
3. Успамін
4. Ліст для невядомага паэта
5. У падвоенай асобе
6. Радасць
7. Тваё цела
8. Тая, што стомлена спіць
9. Просьба
10. Мой сон
11. Кажу табе ціха
12. На беразе чорнага мора

"Самы вялікі даўгабуд у маім жыцці, — смяецца Вайцюшкевіч і дадае. — Альбом пра стан чалавека, які любіць, які пакутуе, які ведае, што памрэ. Напэўна так, таму што Ваячак — постаць і не надта складаная, але паэзія геніяльная і вобразы яго цікавыя. Ён вельмі шмат звяртаецца да смерці, да эротыкі… Такія пагранічныя гісторыі".

Паэзія Рафала Ваячка ў альбоме Вайцюшкевіча гучыць у перакладах Андрэя Хадановіча і Вальжыны Морт. Над аздабленнем дыска працаваў вакаліст беластоцкага гурту "Zero-85" Юры Асеннік. Вокладка, кажа Зміцер, павінна быць лёгкай і паўпразрыстай, а здымкі для яе былі зробленыя ў калідорах псіхічнай лякарні ў Беластоку.

Афіцыйны сайт Змітра Вайцюшкевіча: www.todar.net

Падрабязьенй пра альбом "Ваячак" тут.

Праслухаць фрагмэнты трэкаў "Габрэйка" (1), "Змрок" (2) і "Успамін" (3) можна ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Танга з ружай
14.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Танга з ружай

Digi-pack выданьне / 12 трэкаў / Агульны час 43:21. © Уладзімер Някляеў. © Todar. У альбом увайшлі песьні на вершы Уладзімера Някляева. Дыск упакаваны ў кардонны digi-pack.

Вайцюшкевіч Зьміцер. Тое, што трэба (сабранае і адабранае)
14.99 р.

Вайцюшкевіч Зьміцер. Тое, што трэба (сабранае і адабранае)

У альбом увайшлі песьні на вершы Ўладзімера Някляева, Генадзя Бураўкіна, Алеся Камоцкага і Міхала Анемпадыстава. Вайцюшкевіч упэўнівае: гэта не складанка лепшага, а альбом абсалютна новых песень.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Чара
8.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Чара

Ужо досыць даўно ўсе чакаюць ад Вайцюшкевіча чагосьці асаблівага і, магчыма, акурат на гэтым альбоме ён падышоў да гэтага найбліжэй. "Чара" – канцэптуальны і даволі эстэцкі дыск, напоўнены ціхімі музычнымі п'есамі, пад якія Зьміцер напаўсьпявае-напаўчытае пранізьлівыя вершы пра ўсёпаглынальнае каханьне. Вялікае, адчайнае, і, як вядома дарослым, далёка не заўжды шчасьлівае.

Такога няма нідзе (CD + DVD)
12.99 р.

Такога няма нідзе (CD + DVD)

Словы і музыка Лявона Вольскага. Мультыбокс CD + DVD. Час гучаньня CD 44:03 (12 трэкаў). Працягласьць кліпаў на DVD 38:54. © ТА "Дзеці сонца", 2010. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2010.