Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Crad
18.49 р.
Вага: 850 г
Памеры: 210x280 мм



Выданне на беларускай і ангельскай мовах. Тэкст — Уладзімір Арлоў. Пераклад з беларускай мовы — Барыс Жукаў, Джым Дынглі. Фота — Сяргей Плыткевіч. Мастакі — Зміцер Герасімовіч, Алена Жданоўская. — Рыфтур, 2014. — 160 старонак : багата ілюстраванае выданне. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7047-55-0

Колькі гадоў нашаму найстаражытнейшаму гораду? Чаму ў Полацку знаходзяць столькі скарбаў? За што князя Усяслава Брачыславіча празвалі Чарадзеем? Куды знікла бібліятэка Сафійскага сабора? Як трапіць у полацкія падземныя лабірынты? Чаму Полацк стаў сталіцай Ордэна езуітаў? Хто такі «Чорны афіцэр»? Дзе шукаць Крыж Еўфрасінні Полацкай? Кніга «Ад Полацка пачаўся свет» адкажа на гэтыя і мноства іншых пытанняў.

Уладзімір Арлоў / Uladzimir Arloŭ / фота arlou.by

ЗМЕСТ

Слова на дарогу
Бацька гарадоў беларускіх
Няскораная Рагнеда
Час Чарадзея
Нібы прамень сонечны
У новай дзяржаве
Загадкі Скарыны
На рубяжы Вялікага Княства
Браму вучонасці вам адчыняю
За Дзвіною — іншая краіна
Аб чым нагадвае "Чорны афіцэр"
Сталіца езуітаў
Полацкія кадэты
На парозе ХХ стагоддзя
Слова на развітанне
Храналогія
Што яшчэ пачытаць пра гісторыю Полацка
Гістарычныя і архітэктурныя славутасці Полацка


Слова на дарогу

Дарагія чытачы! Мы запрашаем вас здзейсніць падарожжа ў захапляльную, поўную найцікавейшых падзей і загадак полацкую даўніну.

«Ад Полацка пачаўся свет»... — напісаў аднойчы наш выдатны паэт Рыгор Барадулін. Калі мець на ўвазе свет беларускай гісторыі і культуры, у гэтых радках няма ніякага перабольшання.

Якраз тут, у старажытным горадзе над Дзвіной, пачыналася наша дзяржаўнасць. Не знойдзецца ў краіне іншага горада, які даў бы Беларусі столькі выдатных гістарычных асобаў: дзяржаўных мужоў і асветнікаў, ваяроў і вучоных, дойлідаў і мастакоў.

Рагвалод і Рагнеда, Ізяслаў і Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая і Лазар Богша, Францішак Скарына і Сімяон Полацкі... Яны, іх сучаснікі і наступнікі стануць героямі гэтай кнігі, разам з якімі вы пройдзеце па тых самых старажытных вуліцах.

Полацку далёка за тысячу гадоў, і, напэўна, кожны з іх пакінуў нам сваю таямніцу. Чаму ў Полацку знаходзяць столькі скарбаў? Як трапіць у полацкія падземныя лабірынты? Дзе шукаць крыж святой Еўфрасінні? Наша кніга прыадчыніць толькі некаторыя з безлічы полацкіх таямніц.

У XXI стагоддзі ў Полацку абавязкова зробяць новыя сенсацыйныя адкрыцці. Такі шанец маеце і вы. А пакуль запрашаем вас туды, дзе глядзяцца ў дзвінскую плынь велічныя саборы, дзе кожны старадаўні дворык ганарыцца сваёй легендай, дзе так утульна пачуваецца муза гісторыі Кліо.

 

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

 

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

 

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

 

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

 

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

 

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

 

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

 

Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

The publication in Belarusian and English languages. Text — Uladzimir Arloŭ. Translated by — Boris Zhukov and Jim Dingley. Photos by — Siarhiej Plytkievič. Design by — Źmicier Hierasimovič and Aliena Ždanoŭskaja. — Ryftur, 2014. — 160 pages. : illustrated. — Hardcover.

ISBN 978-985-7047-55-0

What is the age of the oldest Belarusian city? Why are so many treasures still being found in Polacak? Why was Prince Usiaslaŭ called the Sorcerer? Where did the library of the Cathedral of St Sophia disappear? How do you find your way into the maze of vaults that lie beneath Polacak? Why did Polacak become the capital of the Jesuit Order? Who is the Black Officer? Where is the Cross of St Eŭfrasińnia? The book "My Polacak, the Cradle of the World" will shed some light on these and many other of the city's numerous mysteries.

Уладзімір Арлоў / Uladzimir Arloŭ / фота arlou.by

CONTENTS

Before We Set Out
The Father of Belarusian Cities
Rahnieda the Steadfast
The Time of the Sorcerer
Like a Ray of Sunshine
In a New State
The Skaryna Mysteries
The Outpost of the Grand Duchy
Behold, I Open Unto You the Gates of Wisdom
Across the Dźvina Is a Different Country
The Black Officer: a Ghost or a Reminder?
A Nest of Jesuits
Polacak Cadets
At the Turn of the 20th Century
Before We Say Goodbye
Chronology
For Further Reading on the History of Polacak
Historical and Architectural Sights of Polacak


Before We Set Out

We invite the reader to take an exciting trip back into the glorious past of Polacak with all its fascinating events and mysteries.

'My Polacak, the cradle of the world' is a line written by Belarus' renowned poet Ryhor Baradulin. There is no exaggeration here, as the poet refers to the world of Belarusian history and culture.

Right here, upon the banks of the River Dźvina the ancient city of Polacak saw the dawn of Belarusian statehood. There is hardly any other place in the country to have been blessed with so many outstanding historical figures: statesmen and teachers, warriors and scholars, architects and artists.

Rahvalod and Rahnieda, Iziaslaŭ and Usiaslaŭ the Sorcerer, St Eŭfrasińnia of Polacak and Lazar Bohša, Francišak Skaryna and Simiaon of Polacak… Along with their contemporaries and followers they will become the major characters of this book and accompany you on your tour of the old streets of Polacak.

Polacak was founded well over a thousand years ago, and probably every single one of those years had a mystery to leave behind. Why are so many treasures still being found in Polacak? How do you find your way into the maze of vaults that lie beneath Polacak? Where is the Cross of St Eŭfrasińnia? This book will shed some light on just a few of the city’s numerous mysteries.

The 21st century is bound to bring Polacak new amazing discoveries, so you too have a chance to make a breakthrough in the study of history. In the meantime, we invite you to a place where majestic cathedrals gaze upon their reflections in the Dźvina, where every ancient courtyard has a legend to be proud of, and where Clio, the muse of history herself, feels quite at home.


Раім таксама паглядзець:
Полацк. Гонар вякоў / Полоцк. Гордость веков / Polotsk. Honour of ages
26.99 р.

Полацк. Гонар вякоў / Полоцк. Гордость веков / Polotsk. Honour of ages

Выданне на беларускай, рускай і ангельскай мовах прысвечанае 1150 – годдзю Полацка!

Полацк — першы гістарычны горад Беларусі, першая сталіца пер-шай дзяржавы на тэрыторыі сучаснай краіны. Яго гісторыя, пом-нікі, памятныя мясціны, скарбы зямныя і духоўныя — залатая спадчына беларускай і еўрапейскай культуры, падмурак мінулага і будучыні народа і краіны.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Арлоў Уладзімер. Сьвецяцца вокны ды нікога за імі
13.99 р.

Арлоў Уладзімер. Сьвецяцца вокны ды нікога за імі

З марай пра адраджэньне беларускай лацінкі Ўладзімер Арлоў новую кнігу паэзіі выдаў адразу ў дзьвюх вэрсіях. Побач зь вершам на кірыліцы друкуецца варыянт, набраны лацінскімі літарамі.

Арлоў Уладзімір. Адкуль наш род
8.99 р.

Арлоў Уладзімір. Адкуль наш род

Мультымедыйнае выданне склалі займальныя і пазнавальныя аповеды з гісторыі Беларусі: ілюстраваная электроная кніга + аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання 6:42:42. Для малодшых школьнікаў. Чытае аўтар. © & (p) Beltonmedia, 2008.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.