Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду

Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду
6.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучаньня 4:24:05. (р) Beltonmedia, 2008. Чытае Андрэй Каляда.

Зборнік вершаў "Быў. Ёсьць. Буду" — апошняя, разьвітальная кніга Ўладзімера Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У аўдыёкнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Ўладзімера Караткевіча розных гадоў.

Пра Ўладзімера Караткевіча можна пачытаць у кнзізе "Уладзімір Караткевіч : вядомы і невядомы".

Фрагмэнт аўдыёкнігі можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)
8.99 р.

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)

Найвядомы, бадай, твор класіка беларускае літаратуры, дзякуючы якому да Беларушчыны прыйшлі і працягваюць прыходзіць пакаленні беларусаў. Сорак гадзінаў гучання, бліскучае выкананне майстра сцэнічнае мовы прафесара Андэя Каляды.

Караткевіч Уладзімір. Чазенія
4.99 р.

Караткевіч Уладзімір. Чазенія

У кнігу ўвайшлі аповесць "Чазенія", а таксама навэла "Кніганошы" і апавяданні "Барвяны шчыт", "Паром на бурнай рацэ", "Сіняя-сіняя..." ды іншыя творы, прасякнутыя любоўю да прыроды і гісторыі роднай Беларусі, у якіх апяваецца хараство і духоўная прыгажосць чалавека.

Караткевіч Уладзімір. Чорны замак Альшанскі
6.49 р.

Караткевіч Уладзімір. Чорны замак Альшанскі

У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю. За гэты твор аўтара пасмяротна ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяю імя Якуба Коласа.