Зямля стаіць пасярод свету. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кніга 1

Зямля стаіць пасярод свету. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кніга 1.
2.91 р.
Вага: 500 г
Памеры: 135x170 мм



Народныя прыкметы і павер'і. / Укладанне, прадмова, пераклад, бібліяграфія У. Васілевіча. – Мінск : Беларусь, 2010. – 574 с. : іл.

ISBN 978-985-01-0870-8

Як прадказаць надвор'е і ўраджай, як засцерагчыся ад хваробы і ад "благога вока"? На гэтыя і на безліч іншых пытанняў адказваюць прыкметы і павер'і – частка бясцэннай духоўнай спадчыны беларусаў. Гэтая кніга – першая з падрыхтаванага да выдання трохтомніка, своеасаблівай энцыклапедыі народнай мудрасці і фантазіі.

ЗМЕСТ

Уладзімір Васілевіч. "Зямля святая, як наша маці..."

Спіс крыніц і прынятыя скарачэнні

НАВАКОЛЬНЫ СВЕТ, ПРЫРОДА
ЖЫВЁЛЬНЫ І РАСЛІННЫ СВЕТ
ПРАДКАЗАННІ НАДВОР'Я
ПРАДКАЗАННІ ЎРАДЖАЮ
ЗЕМЛЯРОБСТВА
ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ
ПТУШКАГАДОЎЛЯ
ПАЛЯВАННЕ
РЫБАЛОЎСТВА
ПЧАЛЯРСТВА
ЧАЛАВЕК
ХАТА, СЯМ'Я


ЗЯМЛЯ СВЯТАЯ, ЯК НАША МАЦІ...

Так здаўна гаварыла народная прыказка. І сапраўды, узіраючыся ў замглёнае няспынным часам жыццё нашых продкаў, пра якое даведваемся сёння з іх найбагацейшай духоўнай спадчыны, мы пераконваемся ў справядлівасьці такога сцвярджэння. Прыкметы і павер'і побач з іншымі жанрамі фальклору шырока бытавалі ў народным асяроддзі, запаўняючы літаральна кожную клетачку чалавечага жыцця, прадугледжваючы любыя магчымыя выпадкі, здарэнні. Калі пагадзіцца з думкаю, што фальклор з'яўляецца своеасаблівай (хоць, вядома, і вельмі супярэчлівай) мастацкай энцыклапедыяй народнага жыцця – ведаў, вопыту, этыкі і эстэтыкі селяніна, то, напэўна, роля прыкмет, павер'яў, вераванняў і нават самых цёмных забабонаў у гэтай "энцыклапедыі" была, бадай што, адна з вызначальных, бо ў штодзённым жыцці чалавека яны неслі і дарадчую, і перасцерагальную, і нават забаронную функцыі, у значнай меры кіруючы паводзінамі чалавека.

Часам прыкметы і павер'і набліжаліся да прыказак, у афарыстычнай форме нагадвалі пра тэрмін выканання нейкай сельскагаспадарчай работы або прадказвалі характар надвор'я на блізкае ці далёкае будучае. Яны мелі шмат агульнага з казкамі і легендамі, калі апавядалі пра цуды, пра міфічных істот або пра таямнічы Сусвет ці паходжанне розных прыродных з'яў. Яны змыкаліся з гульнямі, калі ў пэўныя дні гадавога кола людзі варажылі пра свой далейшы лёс ці пра ўраджай на наступнае лета. А колькі народных павер'яў было ўплецена ў драматургію. сямейных і каляндарных абрадаў, што ператварала іх у яркія тэатралізаваныя відовішчы.

Але на працягу апошніх дзесяцігоддзяў гэтая найцікавейшая частка народнай словатворчасці – прыкметы, павер'і, вераванні – ніяк не ўштукоўвалася ў разгалінаваную сістэму вусна-паэтычных жанраў, сарамліва замоўчвалася фалькларыстамі, нібыта была з'яваю, якой трэба саромецца, якую лепш не згадваць, каб не зрабіць дрэнную паслугу народу. А між тым яшчэ ў XIX стагоддзі, ды і ў першай трэці XX гэтыя творы актыўна запісваліся і друкаваліся на старонках перыядычных выданняў, фальклорных і этнаграфічных зборнікаў. Выходзілі нават кнігі, якія цалкам ці амаль цалкам змяшчалі ў сабе выключна гэтыя творы – дастаткова прыгадаць хаця б "Простанародныя прыкметы і павер'і" М. Я. Нікіфароўскага (1897), першы том "Люду беларускага" М. Федароўскага (1897), "Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў" A. К. Сержпутоўскага (1930).

Безліч твораў, якія да гэтага ""выдання знаходзіліся як бы ў ценю, адзначалася збіральнікамі яшчэ ў часы станаўлення беларускай фалькларыстыкі. Магчымасць пранікнуць у таямніцы мінуўшчыны праз захаваныя ў народзе традыцыйныя звычаі і спрадвечныя абрады, уяўленні заўсёды прываблівала гісторыкаў і фалькларыстаў. Час яўна не спрыяў захаванню многіх вусных традыцый. Шмат з таго, што зберагала вякамі людская памяць, забывалася, бясследна знікала, пакрысе адыходзіла ў нябыт. І тым не менш далёка не ўсё памірала разам са сваімі носьбітамі. Прыкметы, павер'і, вераванні адначасова з іншымі фальклорнымі жанрамі занатоўваліся збіральнікамі – і сёння гэтыя запісы раскіданы па архіўных сховішчах, па краязнаўчых і фальклорна-этнаграфічных нарысах і артыкулах. Менавіта несканцэнтраванасць, а парою цяжкадаступнасць і нявылучанасць матэрыялу (часта прыкметы і павер'і былі прадстаўлены ў рамках іншых жанраў) ускладняюць сёння задачу па выяўленні такога найцікавейшага раздзела вуснай творчасці народа.


Раім таксама паглядзець:
Жыцця адвечны лад. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кніга 2.
3.51 р.

Жыцця адвечны лад. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кніга 2

У кнігу ўвайшлі "Народны каляндар", а таксама прыкметы і павер'і, звязаныя з адвечным жыццёвым колам – ад нараджэння чалавека да завяршэння яго зямнога шляху.

Зямная дарога ў вырай. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кніга 3.
3.97 р.

Зямная дарога ў вырай. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кніга 3

Як убачыць праўдзівы сон? Як адвесці злыя чары? Як варажыць на Каляды і на Купалле? На ўсе гэтыя пытанні дае адказ народная фантазія. Кнігу склалі народныя прыкметы і павер'і, звязаныя з варажбой, чарадзействам і знахарствам. 3 вялікай цікавасцю чытаюцца таксама беларуская міфалогія і соннік.

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 1
1.92 р.

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 1

Кніга прысвечана разгляду найбольш багатага цыкла каляндарных святкаванняў беларускага народа – веснавым рухомым святам. Да іх адносяцца Масленіца, Вербніца, Чысты чацвер, Вялікдзень, Радаўніца, Ушэсце.