Бураўкін Генадзь. Вершы

Бураўкін Генадзь. Вершы
0.00 р.
Вага: 130 г
Памеры: 125x140 мм



Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання 2:56:40. Чытае аўтар. (p) Студыя HUKAPIS, 2015. – Серыя "Голас паэта".

Дыск змяшчае запісы вершаў Генадзя Бураўкіна розных гадоў, а таксама паэмаў "Хатынскі снег", "Узнясенне".
Чытае аўтар.

Што зрабіць, каб атрымаць адну з кружэлак, якія выйшлі абмежаваным накладам, У ПАДАРУНАК, можна даведацца па гэтай спасылцы.

Бураўкін Генадзь. Вершы

Генадзь Бураўкін нарадзіўся ў 1936 г. у вёсцы Тродавічы (раней - Шуляціна) Расонскага раёна. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара тыднёвіка "Літаратура і мастацтва", карэспандэнтам газеты "Правда", галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць", узначальваў Дзяржаўны камітэт Беларусі па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1978-1990). Быў пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (1990-1994). Старшыняваў у Таварыстве беларускай мовы імя Ф. Скарыны, быў сустаршынём Усебеларускага кангрэса "За незалежнасць!' (2000). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Аўтар больш як дваццаці кніг паэзіі ("Пяшчота", "Гняздо для птушкі радасці", "Лісты да запатрабавання", "Нагаварыцца з зоркамі" ды інш.). Выйшлі "Быбраныя творы ў 2 тамах" (1986) і "Выбранае" ў серыі "Беларускі кнігазбор" (2009). Памёр у 2014 г. у Мінску.


Раім таксама паглядзець:
Бураўкін Генадзь. Нагаварыцца з зоркамі
6.99 р.

Бураўкін Генадзь. Нагаварыцца з зоркамі

У новую кнігу аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў славутага "філалагічнага пакалення" паэта Генадзя Бураўкіна ўвайшлі выбраныя вершы апошняга часу — 2010-2013 гадоў

Барадулін Рыгор. Вушацкі словазбор
12.49 р.

Барадулін Рыгор. Вушацкі словазбор

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, — асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.

Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 1. 1951-1969
12.99 р.

Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 1. 1951-1969

Першы выпуск Дзённікаў і запісаў (1951-1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых.

Быкаў Васіль. Мёртвым не баліць
24.99 р.

Быкаў Васіль. Мёртвым не баліць. Без цэнзуры

Эксклюзіўнае выданне ажыццяўляецца да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава з ласкі і пры фінансавай падтрымцы мецэната Паўла Бераговіча. У дадзеным выданні аповесць “Мёртвым не баліць” упершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюраў, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыяў і крытыкі на аповесць. У “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора.