Каляндар "Не маўчы па-беларуску" на 2015 год

Каляндар "Не маўчы па-беларуску" на 2015 год
5.99 р.
Вага: 270 г
Памеры: 220x300 мм



Насценны каляндар “Не маўчы па-беларуску!” — ні дня без новага беларускага слова ў 2015 годзе!

Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!

Кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе новы каляндар на 2015 год. Ні дня без новага беларускага слова ў 2015 годзе дзякуючы насценнаму календару “Не маўчы па-беларуску!”. Аўтары ідэі — Анатоль Лазар, Дар’я Мандзік і кампанія «Будзьма!».

Новы год з пазнавальным календаром ад “Будзьма!” – гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, аўтаркі ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску!”. Дызайнерскае афармленне, як і саму ідэю календара, прапанаваў Анатоль Лазар (студыя “Адліга”).

Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!

Каляндар

“Гэты год адзначыўся ўсплёскам цікаўнасці беларусаў да сваёй мовы! Гэта, як і поспех паштовак з серыі “Не маўчы па-беларуску!”, натхніла нас на стварэнне календара, – кажа Алена Макоўская, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”. – Праект з паштоўкамі быў прыязна прыняты як публікай, так і прафесійнай супольнасцю на фестывалі AD.NAK!.Натуральна, што нашай камандзе бачыўся працяг, і ідэя з календаром нам вельмі спадабалася.

Мы проста ўявілі, як файна будзе, калі чалавек, што цікавіцца роднай мовай, будзе вучыць кожны дзень новае слова ці словазлучэнне. Перад намі стаяла задача стварыць не толькі прыгожы і пазітыўны прадукт, але і прадэманстраваць адметныя, смачныя словы, якія найцікавей ілюструюць беларускую мову.

А паколькі ўкладальнікі календара – людзі творчыя, то не абышлося, безумоўна, без гарачых дыскусій. І тут вельмі дарэчы былі і філалагічныя веды каардынатаркі кампаніі Ніны Шыдлоўскай, і дапамога эксперта – Уладзіміра Лянкевіча”.

Каляндар

 

Каляндар

Не маўчым па-беларуску разам у 2015 годзе!


Раім таксама паглядзець:
Кубак са шкла са сподкам сувэнірны з выявай герба "Пагоня"
8.99 р.

Кубак са шкла са сподкам сувэнірны з выявай герба "Пагоня"

Кубак са шкла са сподкам сувэнірны з выявай герба "Пагоня". Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах. Ёмістасьць 215 мілілітраў.
Колер: празрысты.

Самыя старыя будынкі Беларусі. Самые старые строения Беларуси. Ancient Belarusia
3.99 р.

Самыя старыя будынкі Беларусі. Самые старые строения Беларуси. Ancient Belarusian buildings. Набор паштовак

10 каляровых паштовак-фотаздымкаў самых старых будынкаў Беларусі!
Набор змяшчаецца з паштовых картах з розных куткоў нашай непаўторнай Радзімы: Полацку, Гародні, Віцебску, Камянцу, Наваградку, Лідзе, Крэва, Уселюба і Ішкалдзі.

Кулён handmade нацыянальны беларускі герб "Пагоня"
4.99 р.

Кулён handmade нацыянальны беларускі герб "Пагоня"

Эксклюзіўна, толькі на prastora.by! Зроблена з душою — для таго, каб насіць ля самага сэрца!

Гарбата "Калядная" (ружовая)
14.99 р.

Гарбата. Калядная (ружовая)

Адчуй непаўторны смак надыходзячых святаў — частуючы сябе і сяброў "Каляднай гарбатай"!

Зробленая спецыяльна Для Беларусі ў адметным нацыянальным выглядзе — з сапраўдным цэйлонскім смакам!

Кубак керамічны "I Love Belarus" (шырэйшы)
14.99 р.

Кубак керамічны "I Love Belarus" (шырэйшы)

Кубак керамічны сувэнірны. Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах. Ёмістасьць 300 мілілітраў.
Колер: белы. Друк: дэколь.

Камплект паштовак. Не маўчы па-беларуску! (+ 2 новыя)
3.99 р.

Камплект паштовак. Не маўчы па-беларуску! (+ 2 новыя)

Перавыданне папулярнага камплекта паштовак, у якім стала на 2 паштоўкі болей!

Гэта не толькі прыгожыя паштовыя карткі, але і добры памочнік для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай. А таксама хоча размаўляць па-беларуску не толькі пра высокія сферы, але і на побытавыя тэмы!

Камэнтары

2016

Ці будзе такі каляндар на 2016 год?