"Дзве душы" Максіма Гарэцкага ды іншыя новыя тавары на Prastora.by

Прапаноўваем вашай увазе зусім новую аўдыёкнігу класіка нашае літаратуры Максіма Гарэцкага, а таксама іншыя новыя тавары, што кагадзе з'явіліся на Prastora.by.

 

Аўдыёкніга Гарэцкі Максім. Дзве душы

Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання: 6 гадзіна 58 хвілінаў. Чытае Валер Мазынскі. © & (p) BelTonMedia, 2011.

ЗМЕСТ

Літоўскі хутарок. Апавяданне
Роднае карэнне. Апавяданне
Рускі. Апавяданне
Дзве душы. Аповесць

Чытае: Валер Мазынскі
Запіс, гукавое і музычнае афармленне: Алесь Калоша
Дызайн: Сяргей Ждановіч

Доўгі час творчасць Максіма Гарэцкага была схаваная ад чытача. Творы "буржуазнага нацыяналіста і контррэвалюцыянера" камуністычны рэжым упарта спрабаваў выкрасліць з духоўных набыткаў нашае нацыі.

Сёння спадчына пісьменніка трывала займае пачэснае месца ў залатым фондзе беларускай класічнай літаратуры. І не толькі як дасканалы ўзор прыгожага пісьменства, скарб філасофскае думкі, што існуе па-за прасторай і часам. Напісаныя амаль стагоддзе таму, кнігі Максіма Гарэцкага актуальныя дасёння, яны пякуча-балючыя для нас, беларусаў ХХІ стагоддзя. Таму што пытанняў, якія ў сваіх творах акрэсліў самы слынны з роду Гарэцкіх, дакладней, тых пытанняў, якія ён выцягнуў на свет Божы "з самых глыбіняў беларускае душы", дагэтуль так і не развязалі мы, яго спадкаемцы.

"Душа дваілася. Адна палова несказанна плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі. І калі ён троху выстагнаўся, казала: "Уцячы... уцячы...". Ці ж не падобныя гэтыя думкі галоўнага героя аповесці "Дзве душы" да думак многіх з нас? І гэтаксама стогне, баліць сёння сэрца ад падману, разлому, ад нашае душэўнае раздвоенасці...

Адолеем дваістасць душы – і ўваскрэснуць, ажывуць самыя светлыя мары аб нашай Бацькаўшчыне. Будзе лад у нашай душы – то знікнуць у нябыце пачвары няпэўнасці, сярмяжнай пакорлівасці, якія часам усіх нас згрызаюць. Вызначым цвёрда сваё месца на гэтай зямлі – і тады ўжо бадай ніколі "не аддамо святыні псам".


Дзмітрый Бугаёў:

Максім ГАРЭЦКІ – адзін з тых літаратараў, якія... свядома выбіралі свой цяжкі, цярністы шлях самаадданага служэння роднаму народу, заўсёды дарагой для іх бацькаўшчыне і шчыра стараліся, калі гэта толькі ад іх залежала, ніколі не збочваць з яго.

 



 

Таксама прапаноўваем вашай увазе іншыя новыя тавары:



 


Neuro Dubel. Афтары правды
CD. Neuro Dubel. Афтары правды

Neuro Dubel запісаў альбом, які мусіць задаволіць усіх прыхільнікаў. Кульлінковіч надта прадказальны ў станоўчым сэнсе, ён гне сваю лінію ў зьедлівых тэкстах, а музыкі трымаюць марку гурта, не асабліва рызыкуючы з музычнымі экспэрымэнтамі. "Дзюбеля" па-ранейшаму гучаць бруднавата, што з аднолькавым посьпехам можна выдаць за фірмовую прыпанкаванасьць...

 


J:МОРС. Электричество
CD. J:МОРС. Электричество

Калі лічыць шоу-бізнес кампутарнай гульнёй, то з гуртоў апошняга дзесяцігоддзя ў "J: морс" па частцы пройдзеных творчых "узроўняў", напэўна, самы ўражлівы спіс... "Электричество"- гэта кантэкстуальны зварот да сярэдзіны 2000-х, калі "J: морс" толькі набіраў сваю папулярнасць. Бадзёрая падборка рознапланавых па музыцы песень на мяжы рока і поп-музыкі больш за ўсё нагадвае альбом "Апрель" (2005). У тэкстах – характэрныя для Пугача прыгожыя меладрамы, запраўленыя новай порцыяй модных словаў і прыгожых аўтарскіх знаходак.

 


Вячорка Вінцук (Валянцін). Кароткая граматыка літоўскай мовы
Кніга. Вячорка Вінцук (Валянцін). Кароткая граматыка літоўскай мовы

Літоўская мова належыць да ліку балцкіх моў. Беларусу яна не будзе здавацца чужой. Больш за тое, уважлівы погляд на літоўскую і беларускую мовы, гісторыю іх развіцця і сучасны стан здольны выявіць шэраг падабенстваў на самых розных узроўнях. Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца літоўскай мовай.

 

 


Шчур Макс. Ліст, знойдзены на папялішчы
Кніга. Шчур Макс. Ліст, знойдзены на папялішчы

Гэтая кніга – вынік пэўнай стомленасьці ад літаратуры, ад змаганьня зь ёю ці "за" яе, свайго кшталту капітуляцыяй: як мінімум, пацьверджаньнем вядомага тэзісу, што "ўсё вартае ўжо было створана" – нездарма значную ейную частку складаюць літаратурныя пародыі, выраз пашаны й зайздрасьці да маіх улюбёных аўтараў мінулага стагодзьдзя, імёны якіх залішне вядомыя, каб іх называць. (Макс Шчур)

 

 


Пясецкі Сяргей. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасьня 1939 г.)
Кніга. Пясецкі Сяргей. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасьня 1939 г.)

Раман легендарнага й сусьветна вядомага польска-беларускага пісьменьніка Сяргея Пясецкага ў жорсткай сатырычнай форме апісвае рэальныя падзеі, што адбываліся на Віленшчыне й Лідчыне ад моманту "узьяднаньня" Усходняе й Заходняе Беларусі і да "вызваленьня" Вільні савецкімі войскамі ў 1944 годзе. Аповед вядзецца ад асобы "вызваліцеля", малодшага чырвонага афіцэра. Напісаны ў 1948 годзе, раман прызнаваўся сучасьнікамі геніяльным зборам показак пра расейцаў увогуле й Чырвоную Армію ў прыватнасьці, што апавядаліся ў той час па ўсёй Эўропе. Варта адзначыць, што гэты твор бясспрэчна быў забаронены ў савецкія часы, нават у Польшчы афіцыйна быў упершыню апублікаваны толькі ў 2000 годзе. Па-беларуску публікуецца ўпершыню.

 


Гофман Эрнст Тэадор Амадэй. Курдупель Цахес... et cetera, et cetera, et cetera
Кніга. Гофман Эрнст Тэадор Амадэй. Курдупель Цахес... et cetera, et cetera, et cetera

Клясыка сусьветнае літаратуры беларускаю моваю ў перакладзе Васіля Сёмухі. Добрая фэя Розабэльвэрдэ з жалю зачароўвае выродлівага целам і душой курдупеля Цахеса, так што большасьць людзей, пераважна філістэры, перастаюць заўважаць яго выродзтва. Цяпер людзі цягнуцца да яго. Любая годная ўхвалы справа, зьдзейсьненая ў яго прысутнасьці, прыпісваецца яму...

 

 


Дзюрэнмат Фрыдрых. Юстыцыя
Кніга. Дзюрэнмат Фрыдрых. Юстыцыя

Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца – вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу – ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай. Пераклад зь нямецкае Васіля Сёмухі.

 



 

На складзе зноў з'явіліся:


Някляеў Уладзімір. Выбранае

Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы
Кніга. Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы

Аўдыёкніга. Някляеў Уладзімір. Выбранае

Кніга. История имперских отношений: беларусы и русские. 1772 – 1991 гг.

Кніга. Акудовіч Валянцін. Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці

Кніга. Быкаў Васіль. Доўгая дарога дадому

Кніга. Белы Алесь. Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня

Кніга. Аляксандраў Сяржук, Мыцык Галіна. Гавары са мной па-беларуску: Гутарковая мова ў штодзённым ужытку

Кніга. Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа

DVD. Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі


Спевы Беларусі / Authentic Songs of Belarus

Музыка сярэднявечных фэстаў / Music of Medieval Festivals
DVD. Зборнік мультфільмаў Беларусьфільма

СD. Музыка сярэднявечных фэстаў / Music of Medieval Festivals

CD. Спевы Беларусі / Authentic Songs of Belarus

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсці на Prastora.by!